Дарагі дружа!
Ты стаў школьнікам. Табе патрэбна авалодаць адразу рускай і роднай беларускай мовамі. Наша беларуская мова вельмі мілагучная, прыгожая і яскравая. Яе павінен ведаць кожны чалавек, які называе сябе беларусам. Спадзяемся, што гэта старонка дапаможа табе вывучыць і палюбіць родную беларускую мову.
Дыктант "Свята Купалле"
Дыктант "Загадкавае дрэва"
Дыктант "Маленькі фермер"
Прывітанні і фізкультхвілінкі
на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Прывітанні
Вось ужо звінеў
званок,
Запрасіў нас на
ўрок.
Добры дзень, я вас
вітаю,
Да заняткаў
запрашаю.
Хай занятак будзе
плённым (плодотворным),
І цікавым, і
натхнёным (вдохновлённым).
Поспехаў я вам
жадаю,
Калі што – я
паспрыяю (поспособствую).
Добрае ранне сонцу
і птушкам, Празвінеў
ужо званок,
Добрае ранне сынкам
і дачушкам! Пачынаецца ўрок.
Добрае ранне ўсім
добрым людзям. Прапаную сябраваць
Шчыра вітацца мы
ўсе не забудзем! І ўсім разам працаваць.
Званочкам звонкім
урок павітаўся.
Сядзем за парты.
Занятак пачаўся!
Прачнуўшыся,
сонейку ўсміхніся ласкава і лагодна.
Далонькі-промнікі
крані, каб не было халодна.
І добрай раніцы яму
ты пажадай хутчэй,
Каб на двары і на
душы стала цяплей, святлей.
Матульцы рукі
працягні і абдымі хутчэй.
За кожны дзень
свайго жыцця душу яе сагрэй.
Ёй рання добрага
жадай, пазбавіўшыся сноў,
І падары ёй
назаўжды павагу і любоў.
Ты добрай раніцы
скажы ўваходзячы ў клас,
Няхай сяброўства
назаўжды паселіцца між вас.
Нікому ў свеце не
знайсці лепш слоў, каб дзень пачаць.
Цудоўна на пачатку
дня дабра ўсім пажадаць.
Ветлівыя словы
па-беларуску
Добрай раніцы! – Доброе утро!
Добры дзень! –
Добрый день!
Добры вечар! –
Добрый вечер!
Дабранач! –
Спокойной ночи!
Прывітанне! –
Привет!
Да пабачэння! – До
свидания!
Да сустрэчы! – До
встречи!
Пакуль! – Пока!
Дзякуй! – Спасибо!
Калі ласка! –
Пожалуйста!
Прабачце! Даруйце!
– Извините!
Прашу прабачэння! –
Прошу прощения!
Віншую! –
Поздравляю!
Смачна есці! –
Приятного аппетита!
Фізкультхвілінкі
Раз, два, тры,
чатыры, пяць.
Раз, два, тры,
чатыры, пяць
– Я не маю часу
спаць
Ясь грыбы ідзе
шукаць.
Там, дзе грыб
трапляецца,
Нізка нагінаецца.
А грыбоў у лесе
многа
Пасля дожджыку
грыбнога.
Раз, два, тры,
чатыры, пяць…
Назбіраў іх – не
падняць.
Ведаю спачатку –
зраблю я зарадку.
Першае заданне –
гэта прысяданне…
То сагнуся я ў
дугу, то на месцы пабягу.
А пасля прыгожа
Засцілаю ложак.
Чышчу зубы, мыю
вушы,
Пяць хвілін стаю
пад душам.
Дожджык хвошча па
спіне.
Дожджык слухае
мяне.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Сядзем зноў
займацца.
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,
Зямлі нашай
пакланіцеся
За шчаслівы дзень учарашні.
Усе да сонца
пацягніцеся,
Улева, управа
нахіліцеся,
Верацёнцам
пакруціцеся.
Раз прысядзьце, два прысядзьце
І за парты ціха
сядзьце.
Як толькі сонейка
прачнецца, (устаць з-за парт)
За справы ўміг яно
бярэцца! (кругі рукамі)
Разбудзіць сонных
дзетак, (пацерці вочкі)
Сагрэе лес,
палетак, (абняць сябе за плечы)
Дасць моцы ўсім,
хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)
І падтрымае ў горы.
(паціснуць адзін аднаму рукі)
Я вельмі прашу:
"Сонца, (папляскаць у далоні)
Зірні ў наша
аконца!”
Сонца шчыра
ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)
Мы падняліся,
апрануліся, (устаць)
На лыжню ўсе дружна
сталі, (рухі лыжніка)
Хутчэй ветрыка
памчалі!
Трапна ў цэль
страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)
Ні хвілінкі не
марудзім! (бег на месцы)
Скажам шчыра:
"Мара наша –
Комментариев нет:
Отправить комментарий